Берасьцейскія ўладальнікі маршрутных таксовак гатовыя зноў распачаць галадоўку

2006 2006-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла «Радыё Рацыя» прадпрымальніца Любоў Лаўруковіч, берасьцейскія ўладальнікі маршрутных таксовак гатовыя зноў распачаць галадоўку. Прычына ў адказе Міжведамаснай камісіі па адмене эканамічных санкцыяў, якая вызваліла ад рэспубліканскага збору толькі тых прадпрымальнікаў, хто не абскарджваў налічаныя падаткі ў судзе.

Паколькі 140 указ адмяняецца толькі з пачатку наступнага году, пяцёра ўладальнікаў таксовак, якія на гэты час прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, згодна з рашэньнем камісіі павінны заплаціць. Пакуль, па словах Лаўруковіч, ні ў аблвыканкаме, ні ў берасьцейскай падатковай інспэкцыі, ні ў гаспадарчым судзе яшчэ няма ніякіх прадпісаньняў на гэты конт. Але як толькі да прадпрымальнікаў прыйдзе першая позва, пратэст распачнецца зноў.

Нагадем, што прадпрымальнікі галадалі летам гэтага года. Галадоўка пачалася пасьля таго, як Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адхіліў скаргі берасьцейскіх прадпрымальнікаў на дзеяньні падатковых службаў, якія запатрабавалі ад уладальнікаў маршрутак сплаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці. Прадпрымальнікі, якім выставілі рахункі на дзясяткі мільёнаў рублёў, лічаць захады падаткоўцаў незаконнымі, бо рэспубліканскі збор уведзены ўказам прэзыдэнта ў 2004 годзе, а ўладальнікі таксі выкарыстоўваюць машыны, завезеныя ў Беларусь значна раней.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international