Барысаў: людзі ў цывільным спазніліся «пасці» дэмактывіста

2012 2012-04-26T12:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasilevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння раніцай жонка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева заўважыла каля пад'езду падазроны аўтамабіль «Аўдзі» чорнага колеру, у якім двое людзей у цывільным яўна сядзелі не проста так.

«Мы ўжо прывыклі, што перад кожнымі масавымі акцыямі Міхаіла «пасуць» каля дома, - распавяла жонка Васільева Вольга. - Вось і сёння, у дзень Чарнобыльскага шляху, гісторыя паўтарылася. Праўда, людзі ў цывільным спазніліся - муж з самай раніцы дабраўся да Мінска і ўвечары прыме ўдзел у Шляху».

Міхаіла Васільева «паслі» перад гадавінай падзеяў на Плошчы ў снежні 2011 года, а таксама ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international