Рагачоўскі суд не знайшоў доказаў віны грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

2012 2012-04-26T11:49:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Рагачоўскага суду Ірына Малашкевіч 25 красавіка спыніла адміністрацыйную справу ў адносінах да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча з-за недаказанасці віны апошняга. Матэрыялы адміністрацыйнай справы накіраваны ў орган, які складаў пратакол – міліцыю.

На Дзяніса Дашкевіча быў складзены міліцыяй пратакол, яго вінавацілі ў тым, што ён нібыта парушыў аўтарскія правы дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», быццам бы перадрукаваўшы без дазволу рэдакцыі і без спасылак на афіцыйны сайт газеты шэраг матэрыялаў. Міліцыя, якая праводзіла праверку па заяве галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты Андрэя Шышкіна, прыйшла да высновы, што менавіта Дзяніс Дашкевіч з'яўляецца адміністратарам дадзенага незалежнага сайту vrogacheve.ru. Актывіст жа сцвярджае, што ён мае да сайту толькі ўскоснае дачыненне.

«У судзе не змаглі даказаць, што менавіта я з'яўляюся адміністратарам сайту. Суддзя пачытала на мінулым паседжанні артыкулы на нашым сайце і інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай газеты і не прыйшла да пэўнай высновы, што дадзеныя матэрыялы былі перадрукаваны незалежным сайтам з раённай газеты, бо артыкулы адрознівацца. Суд не знайшоў доказаў таго, што я ці адміністратары сайту парушылі аўтарскія правы. Думаю, мы выйгралі працэс дзякуючы падтрымцы жыхароў нашага гораду, бо шмат людзей не задаволены прымусовай падпіскай на дзяржаўнае выданне і падтрымліваюць наш сайт – як незалежную і незаангажаваную крыніцу інфармацыі», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

Суд пачаўся 17 красавіка, і ў той жа дзень на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падавалася інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт быў узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы. Гэта правакацыя і пераслед з боку ўладаў, спроба нас ачарніць і пасварыць з людзьмі. Потым уся база сайту – усе навіны былі наогул знішчаны. Але зараз мы аднавілі працу нашага рэсурсу, пакуль, праўда, не ў поўным аб'ёме, і спрабуем наладзіць працу сайту», - адзначыў актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international