Зваротаў у Слонімскі райвыканкам шмат — адказ адзін: адмовіць (дакумент)

2012 2012-04-26T11:20:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slon-zvarot-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі райвыканкам адмовіў сябрам Слонімскага дэмакратычнага згуртавання праводзіць у Слоніме 26 красавіка пікет, прысвечаны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У адказе за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча паведамляецца, што “на основании части 1 статьи 14 Закона Республики Беларусь «Об основах административных процедур» заявление заинтересованного лица подаётся на белорусском или русском языке в письменной форме. Ваше заявление не соответствует данной статье Закона, так как написано на русском и белорусском языках…».

Сябры дэмакратычнага згуртавання звярнуліся ў Слонімскі райвыканкам другі раз. Але Слонімскі райвыканкам нават не прыняў заявы наконт правядзення пікету 26 красавіка. За подпісам усё таго ж Паўлюкевіча, паведамляецца (тэкст падаецца згодна арыгіналу): “Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ў лісце ад 6 красавіка 2012 года №  02-03/М-247 дадзена Вам тлумачэнне па пытанню патрабаванняў, якія прад’яўляюцца заканадаўствам, і афармленню заяў на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Таксама вам указана на тое, што ў абавязальніцтве, якое дадаецца да заявы, неналежным чынам указана дата правядзення масавага мерапрыемства, у час правядзення каторага Вы прымаеце на сябе абавязацельства па яго арганізацыі і правядзенні. Такая самая неадпаведнасць дапушчана Вамі паўторна ў звароце ад 10 красавіка 2012 года № М-1/08-29 у абавязальніцтве, якое Вы дадаеце да заявы. На аснаванні часткі 7 артыкула 5 Закона РБ “Аб масавых мерапрыемствах”, артыкула 17 Закона РБ “Аб асновах адміністратыўных працэдур” Вам адмоўлена ў прыняцці заявы на правядзенне масавага мерапрыемства (пікету) 26 красавіка 2012 года ў гарадскім парку г.Слоніма. …”.

Пасля гэтага сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання напісалі калектыўны зварот у Слонімскі райвыканкам: “Мы , жыхары горада Слоніма, на працягу амаль сямі гадоў не можам рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў у горадзе, і на ўсе нашы заяўкі атрымліваем адмовы са спасылкамі на “Закон аб масавых мерапрыемствах”. Мы звяртаемся да Вас з пытаннем: ці прынята рашэнне Слонімскага райвыканкама аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем і ўборкай тэрыторыі, згодна таго ж “Закона аб масавых мерапрыемствах”? Дзе з гэтым рашэннем мы можам азнаёміцца? “.

17 красавіка старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч напісаў адказ на зварот слонімцаў. Але ў гэтым адказе — няма адказу на пытанні. Адным словам, сёлета, як  і ў мінулыя гады, Слонімскі райвыканкам падобных мерапрыемстваў праводзіць ніколі не дазваляў і не дазваляе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international