Адбылося паседжаньне працоўнай групы кампаніі ў абарону палітвязьняў

2006 2006-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сядзібе Партыі БНФ адбылося паседжаньне працоўнай групы кампаніі ў абарону палітвязьняў. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сытуацыю, якая склалася вакол моладзевых лідэраў Зьмітра Дашкевіча і Паўла Красоўскага, а таксама заплянавалі шэраг акцыяў.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі незарэгістраванага "Маладога фронту", моладзі БНФ, Партыі БНФ, Камітэту ў абарону рэпрэсаваных, АГП, прадпрымальніцкага руху, праваабронцы. Сяржук Лісічонак распавёў пра распачатую кампанію ў інтэрнэце, флэшмобы ў Менску і рэгіёнах, а таксама падзяліўся меркаваньнямі наконт наступных акцыяў: "Флэшмоб, які мы ладзілі ў суботу, ня ўдаўся. Міліцыі было нашмат больш, чым удзельнікаў акцыі. Гэта значыць, на будучыню акцыі трэба рыхтаваць шырокімі сіламі, а не адной арганізацыяй".

На сустрэчы журналіст Генадзь Барбарыч зачытаў ліст ад Зьмітра Дашкевіча, у якім той скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня. Паводле ліста, Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў адной камэры зь 15 зьняволенымі, сярод якіх хворы на сухоты, гепатыт і СНІД. Юрыстамі ПЦ "Вясна" ўжо складзены і дасланы зварот пра парушэньне міжнародных нормаў утрыманьня зьняволеных у лёнданскі офіс Amnesty International, у Міжнародную арганізацыю і фэдэрацыю праваабаронцаў. Падобныя звароты будуць накіраваныя у Чырвоны крыж, у ААН, АБСЭ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international