Сканфіскаваныя падчас вобшуку сцягі папсавалі ў аддзяленні міліцыі

2012 2012-04-25T15:36:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saviecki-raus-miensk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
РУУС Савецкага раёну Менска

РУУС Савецкага раёну Менска

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандр Вялітчанка паспрабаваў вярнуць сабе сцягі, улёткі і банеры, сканфіскаваныя ў яго падчас вобшуку 15 лютага гэтага году, і зьвярнуўся са скаргай ва УУС Савецкага раёну Менска.

У адказ на скаргу Аляксандра Вялітчанку запрасілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёну Менска, каб забраць “палатно бела-чырвона-белага колеру”. Калі сёння маладзён прыйшоў па сцяг, міліцыянт прапанаваў яму пашукаць у шафе, дзе складаюцца вынятыя падчас вобшукаў рэчы. Як распавёў Аляксандр Вялітчанка, у шафе было шмат сцягоў рознага памеру, але ўсе яны былі пашкоджаныя: парэзаныя нажом і аблітыя нейкім рэчывам.

Актывіст збіраецца скардзіцца на пашкоджанне сваёй маёмасці ў пракуратуру. Адначасова з ім скаргу ў міліцыю з патрабаваннем вярнуць забраныя падчас вобшуку рэчы накіроўваў Алег Рагоўскі. Аднак яму ўвогуле ніякага адказу з міліцыі не даслалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international