У Оршы плануюцца два Першамайскія пікеты

2012 2012-04-25T13:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанская гарадская арганізацыя партыі левых "Справядлівы свет" працягвае патрабаваць ад ўладаў дазвол на правядзенне пікетаў. На гэты раз пададзеныя ў гарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне пікетаў у дзень агульнарэспубліканскага свята - 1 траўня. Мэта пікетавання - выразіць салідарнасц з працаўнікамі ў барацьбе за свае правы.

Месцамі для акцый абраныя пляцоўкі каля кургана Неўміручасці ў парку Герояў і перад кафэ «Аронія» па вуліцы Леніна з 11.00 да 13.00 гадзін.

На гэты раз, каб не атрымаць зноў адмову, камуністы напісалі заявы аб заключэнні дагавораў на ахову грамадскага парадку падчас правядзення акцый, з цэнтральнай паліклінікай, камунальным прадпрыемствам «Арыён» і ГАУС. Як вядома, менавіта адмову заключэння такіх дагавораў ўлады выкарыстоўвалі раней як падставу для забароны пікетаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international