Да галадоўкі пратэстантаў далучылася больш за 100 чалавек

2006 2006-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

69 пратэстантаў правялі сёньня ноч у будынку царквы “Новае жыцьцё”. Вернікі заяўляюць, што гатовыя галадаць да таго часу, пакуль ўлады ня вернуць ім храм.

Аб пачатку акцыі пратэсту супраць дзеяньняў Менгарвыканкаму – бестэрміновай галадоўкі – пратэстанты аб’явілі 6 кастрычніка. Акрамя таго было вырашана правадзіць штодзённыя малебныя служэньні, а таксама зладзіць мітынг пратэсту ў Менску на плошчы Бангалор 21 кастрычніка. Заява на яго правядзеньне была пададзеная 3 кастрычніка.

Сёньня, 9 кастрычніка, да галадоўкі пратэстантаў царквы “Новае жыцьцё” далучыліся актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук, Аляксей Шэін і яшчэ некалькі чалавек. Моладзевыя актывісты вырашылі гэтак выказаць сваю салідарнасьць зь вернікамі-пратэстантамі, суполкі якіх апошні час ліквідуюць адну за адной. Царква “Новае жыцьцё” мае больш за тысячу вернікаў, яна адна з самых буйных пратэстанцкіх суполак у Менску.

Падтрымаць вернікаў прыехалі і іх адзінаверцы з Віцебску, Гомелю й зь Берасьцейшчыны. Агульная колькасьць галадоўнікаў на дадзены момант складае 109 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international