Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных

2012 2012-04-25T13:23:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrhn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Адвольныя затрыманні выкарыстоўваюцца ў Беларусі супраць палітычных апанентаў і асобаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду сумлення, перакананняў і іх выказванне. Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях разглядае выкарыстанне адвольных затрыманняў у якасці інструмента сістэматычнага падаўлення крытыкі як сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека. Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь вызваліць ўсіх палітычных зняволеных і кампенсаваць ім урон,” – гаворыцца ў заяве міжнароднай Фундацыі Дамоў правоў чалавека, апублікаванай на афіцыйным сайце арганізацыі 24 красавіка.

За нядаўнім вызваленнем кандыдата на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава, а таксама яго намесніка і аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Змітра Бандарэнкі, павінна паследаваць неадкладнае вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх астатніх палітычных зняволеных у краіне, у тым ліку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і аднаго з заснавальнікаў Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні Алеся Бяляцкага.

 
Зняволенне Алеся Бяляцкага з жніўня 2011 года ілюструе сталую практыку абмежавання права на свабоду аб’яднанняў і выказвання меркаванняў, уведзеную ў Беларусі. Як і многія іншыя НДА ў Беларусі, “Вясне” неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі, у выніку чаго Алесь Бяляцкі быў вымушаны працягваць сваю дзейнасць у галіне правоў чалавека ў нелегальных умовах. Гэтая адмова была кваліфікаваная як неабгрунтаваная Камітэтам па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама з’яўляецца відавочным парушэннем Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, а таксама нядаўняй Дэкларацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах чалавека, дэмакратыі і вяршэнстве закону.

У сувязі з гэтым, партнёры і сябры сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюць улады:

- неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Алеся Бяляцкага;

- зняць судзімасці палітычных зняволеных і аднавіць іх у правах;
- забеспечыць належную кампенсацыю за нанесеную шкоду палітычным зняволеным і іх сем’ям.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international