Маладэчна: пасажырам прапануецца альтэрнатыўная інфармацыя (фота)

2012 2012-04-24T22:31:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-gazetu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне на аўтобусным прыпынку “Плошча Свабоды” цягам апошняга месяца нехта рэгулярна расклейвае свежыя нумары незалежных выданняў, часцей за ўсё – “Народнай Волі” і “Нашай Нівы”.

Па назіраннях, пасажыры, якія чакаюць аўтобус на гэтым прыпынку, з задавальненнем чытаюць размешчаныя газеты, а таксама актыўна дыскутуюць на прапанаваныя тэмы.

Маладэчанскі апазіцыйны лідэр Ян Лагвіновіч кажа:

- Лічу гэта вельмі добрай ідэяй. Вельмі ўсцешаны таксама тым, што апошнім часам у горадзе адбываюцца даволі заўважныя акцыі, выканаўцаў якіх не ведаем ні я, ні мае калегі. Гэта азначае, што расце колькасць адпаведна настроеных людзей, якія гатовы да актыўных дзеянняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international