Гарадзенскія ўлады парушаюць закон

2012 2012-04-24T22:20:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія гарадскія ўлады працягваюць ігнараваць звароты грамадзянаў. Актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі падавалі заяўку на правядзенне 26 красавіка інфармацыйнага пікету ў Парку Жылібера, прымеркаванага да чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы. Заява была падпісана старшынёй гарадской арганізацыі партыі Аляксандрай Васілевіч і старшынём суполкі Кастрычніцкага раёну Дзмітрыем Аўдзейчыкам. Аднак дагэтуль гарадскія ўлады не далі свайго адказу. На вечар 23 красавіка, гэта значыць за тры дні да заяўленага мерапрыемства, афіцыйнай паперы пра рашэнне няма. А між тым да Аляксандры Васілевіч ужо прыходзіў міліцыянт, які папярэджваў пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету.

Нагадаем, што такая практыка гарадзенскіх уладаў стала ўжо сумнай і заганнай традыцыяй. Прымаючы пастановы пра адмовы ў правядзенні масавых мерапрыемстваў, яны афармляюць гэта ў апошні момант – за 5 дзён да заяўленай даты, а дасылаюць афіцыйныя лісты яшчэ пазней. Фактычна пры гэтым парушаецца дзеючае заканадаўства. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international