Павал Сяргей знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна

2012 2012-04-24T08:07:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста  «Маладога Фронту» Павала Сяргея паплечнікі  адшукалі  ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Аб гэтым паведаміў дзяжурны па цэнтру ізаляцыі Вакульчык Яўген, хаця раней ён і яшчэ адзін сумнавядомы дзяжурны Есмантовіч паведамлялі што актывіста да іх не дастаўлялі.

Юнак быў затрыманы 22 красавіка каля 21 гадзіны ў Фрунзенскім раёне г. Менска, на яго быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

«Затрыманне адбылося відавочна з нагоды набліжэння Чарнобыльскага Шляху, чыноўнікі пры дазволе мерапрыемства пыталіся дэманстраваць адсутнасць страху, але зараз намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік Ігар Яўсееў разам са сваімі апрычнікамі дэманструе трусасць перад акцыяй народнага пратэсту,» — каментуе намеснік старшыні «Маладога Фронту» Мікалай Дземідзенка.

Судзіць маладафронтаўца будуць толькі ў сераду, 25 красавіка у судзе Фрунзенскага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international