Дашкевіча будзе судзіць Ала Булаш
09.10.2006.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, справа Зьмітра Дашкевіча была перададзеная судзьдзі Але Булаш, якая зьяўляецца намесьнікам старшыні суду Кастрычніцкага раёну г.Менску. Дата судовага працэсу пакуль не прызначаная.Нагадаем, лідэр арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). 21 верасьня 2006 года яму было прад’яўлена афіцыйнае абвінавачаньне, мера стрыманьня пакінутая бяз зьменаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








