Заўтра адбудзецца допыт Паўла Красоўскага з удзелам яго адвакатаў

2006 2006-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бараніць інтарэсы маладафронтаўца Паўла Красоўскага будуць два адвакаты: віцебскі адвакат Вячаслаў Праскаловіч і менскі адвакат Павал Сапелка.

Нагадаем, жодзінскага грамадзкага актывіста затрымалі 5 кастрычніка ў Віцебску. У яго кватэры быў ператрус, пасьля якога быў канфіскаваны кампутарны блёк, дыскі і друкаваная прадукцыя. Затым Красоўскага на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гатэль, а раніцай выклікалі да сьледчага.

Цэлы дзень спадара Красоўскага дапытвалі ў якасьці сьведкі па справе аб выбухах у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году. Допыт скончыўся вынясеньнем падазрэньня ў дачыненьні да падрыхтоўкі злачынства, скіраванага на забойства асабліва небясьпечным спосабам. У адпаведнасьці з артыкулам 139 ч.2 Крымінальнага кодэксу Красоўскаму можа пагражаць сьмяротная кара.

Сьледчыя мяркуюць, што спадар Красоўскі падобны да фотаробата злачынцы, які летась ўчыніў выбухі ў Віцебску, складзенага паводле апісаньняў сьведак. Спадар Красоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да тых падзей.

Мяркуецца, што заўтра, 10 кастрычніка, адбудзецца допыт жодзінскага актывіста з удзелам адвакатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international