У Віцебску забаранілі тры пікеты да ўгодкаў Чырнобыльскай трагедыі

2012 2012-04-23T14:08:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву прыйшлі адмовы  з раённых адміністрацый. Актывіст прасіў, каб мясцовыя ўлады далучыліся да арганізацыі мерапрыемстваў, але яго просьбу праігнаравалі.

"Пра тое, што я прасіў, каб улады далучыліся да арганізацыі "чарнобыльскіх" пікетаў, у лістах з раённых адміністрацый няма ні слова – нібыта такой просьбы і не было. Між тым, такі варыянт – гэта бадай што адзінай магчымасць правесці пікеты. Бо ад прыватных асобаў патрабуюць яшчэ і дамовы на абслугоўванне мерапрыемства службамі ЖКГ, міліцыяй, хуткай дапамогай. А заключыць такія дамовы нерэальна, прынамсі, цягам двух апошніх гадоў віцебскім актывістам адмаўляла то адна, то другая служба. Калі ж у арганізацыі мерапрыемства прымаюць удзел улады, такія дамовы не патрэбныя. Але ў выканкамах не захацелі пайсці мне насустрач", -- кажа Ян Дзяржаўцаў.

Дамовы на абслугоўванне масавых мерапрыемстваў патрабуюцца на падставе адпаведнага рашэння Віцебскага гарвыканкама. На падставе таго ж рашэння можна абысціся без дамоваў – калі ўлады таксама ў ліку арганізатараў. Толькі раённыя адміністрацыі "чарнобыльскіх" пікетаў не хочуць увогуле.

Таму пікетаў у Віцебску не будзе. Але актывісты заклікалі жыхароў горада, удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС узяць удзел у жалобным мерапрыемстве "Вянок Чарнобылю".  26 красавіка каля крыжа Еўфрасінні Полацкай на Успенскай горцы абвешчаны збор неабыякавых людзей, каб потым супольна прайсці  да вусця ракі Віцьбы, дзе яна ўпадае ў Дзвіну, і спусціць на ваду вянок з чорнымі стужкамі ды свечкамі.

Таксама актывісты звярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў гораду, дзе просяць зрабіць гэтае мерапрыемства агульнагарадскім: "Мы не просім - мы настойваем, мы патрабуем!!! Грамадзянская ініцыятыва па ўвекавечанні Подзвігу ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі павінна быць уключаная ў штогадовы план мерапрыемстваў гораду Віцебску. Мы, якія жывем, мусім правядзеннем грамадзянскай паніхіды ўшанаваць душы тых, што пайшлі, сваёй Памяццю пра іх".

Дагэтуль акцыя "Вянок памяці" прыраўноўвалася да "апазіцыйных": штогод 26 красавіка міліцыя затрымлівала актывістаў і пільна сачыла за іншымі ўдзельнікамі, здымаючы ўсё і ўсіх на відэакамеры.  

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international