ААН дапаможа беларускім уладам захаваць правы чалавека

2012 2012-04-23T13:24:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Упраўленне ААН па правах чалавека вітае вызваленне двух палітвязняў — Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнку. Але пры гэтым арганізацыя заклікае беларускія ўлады прыступіць да дыялога з апазіцыяй і без усялякіх умоваў вызваліць усіх астатніх вязняў, якія трапілі ў турму, бо змагаліся за правы чалавека, інфармуе charter97.org

Прэс-сакратар Упраўлення ААН Руперт Колвіл адзначыў, што многія з гэтых асобаў асуджаныя за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года, калі мірную акцыю апазіцыі разагналі сілы бяспекі. Тады было арыштавана каля 600 прыхільнікаў апазіцыі, журналістаў і праваабаронцаў. Больш за 40 апанентаў рэжыму трапілі ў турму.

Упраўленне ААН па правах чалавека заклікае вызваліць усіх тых, хто застаецца за кратамі за мірны ўдзел у падзеях 19 снежня, а таксама праваабаронцу Алеся Бяляцкага і актывіста апазіцыі Сяргея Каваленку. Таксама арганізацыя заклікае ўлады Беларусі стварыць такія ўмовы, каб праваабаронцы і журналісты маглі свабодна выконваць сваю працу і не баяцца запалохвання і ціску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international