Праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча трымалі на мяжы больш 5 гадзінаў

2012 2012-04-23T13:15:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hilman_sazon.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч

Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч

22 красавіка гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч, якія вярталіся з Вільні дамоў, былі затрыманыя мытнікамі на памежным пераходзе “Прывалка”. Адзін з мытнікаў убачыў у торбе праваабарончую літаратуру, у прыватнасці кніжкі “Наша Вясна”, пасля чаго аўтамабіль, на якім ехалі грамадскія актывісты, быў дагледжаны з асаблівай дбайнасцю.

Мытнікі паводзілі сябе карэктна, але машына на доўгі час была загнаная ў адмысловае месца і нават загароджана, руль і колы заблакаваныя, а побач прыстаўлена памежніца з сабакам. Мытнікі правялі асабісты дагляд Сазонава і Хільмановіча і доўга афармлялі паперы. Усё гэта доўжылася з сямі гадзін вечару да апоўначы. Урэшце быў складзены пратакол “затрымання” кніжак “Наша Вясна” і фотаальбомаў, прысвечаных палітвязням і падзеям плошчы 19 снежня 2010 году. Былі забраныя таксама два дыскі з дакументальным фільмам “Прычына смерці – прочырк”. Цягам месяцу павінна адбыцца экспертыза гэтых матэрыялаў.

Пасля 5 гадзін трымання на мяжы Сазонава і Хільмановіча ўрэшце а палове першай ночы ўпусцілі ў краіну.    

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international