Паўлу Красоўскаму адмовілі ў перадачы

2006 2006-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заплаціць грошы за ўтрыманьне моладзевага актывіста, а таксама перадаць яму харчы й прадметы гігіены прыйшлі віцебскія сябры Партыі БНФ. Але, як паведамляе “Радыё Свабода”, дзяжурны ў ізалятары перадачы не прыняў, параіўшы партыйцам зьвяртацца па дазвол у абласную пракуратуру.

Як патлумачылі ў пракуратуры, Павал Красоўскі не адбывае тэрміну пакараньня, а толькі часова затрыманы й зьмешчаны ў ізалятар. Яго затрымалі, каб ён ня меў мажлівасьці схавацца ад сьледзтва.

Пытаньні пра перадачы ў такіх выпадках мусіць вырашаць толькі сьледчы ў справе затрыманага, а ён знаходзіцца ў Менску і ніякіх указаньняў адносна ўтрыманьня Паўла Красоўскага не пакідаў. Таму старшыню віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусю Смолікаву так і не ўдалося дамагчыся перадаць рэчы.

“Дзяжурны па ізалятары сказаў, што Красоўскі праходзіць па справе, дзе сьледчы Рассолька Аляксандар Фёдаравіч — ён старшы сьледчы ў асабліва важных справах, працуе ў Генэральнай пракуратуры. Мяне накіравалі яшчэ ў абласную пракуратуру, дзе я размаўляў з Высоцкім Анатолем Канстанцінавічам, які сказаў, што сьледчы Рассолька будзе толькі ў аўторак. Такім чынам, на выходныя Павал Красоўскі застаецца на голых нарах і безь перадачаў. Звычайна ж мы перадаём яблыкі, печыва, цукеркі, хлеб, каўбасу якую-небудзь ды гігіенічныя прыналежнасьці. Але не атрымалася, на жаль!”, -- паведаміў актывіст.

Кастусю Смолікаву ўдалося даведацца, што Павал Красоўскі пакуль што затрыманы толькі на шэсьць сутак. У наступны аўторак, пасьля візыту сьледчага, будзе вырашана, ці працягнуць Паўлу Красоўскаму тэрмін затрыманьня, ці адпусьцяць.

Нагадаем, што жыхары Віцебску браты Мурашкі, якіх таксама падазравалі ў справе выбухаў 14 і 22 верасьня 2005 году, знаходзіліся пад вартай максымальна магчымы паводле заканадаўства тэрмін — шэсьць месяцаў. Пасьля гэтага іх адпусьцілі, бо так і не знайшлося доказаў іхнае віны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international