Ушчыльненне гарадской забудовы па-салігорску

2012 2012-04-23T12:36:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-15.04.2012a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэндэнцыя да інтэнсіўнага ўшчыльнення гарадской забудовы ў апошнія гады назіраецца не толькі ў Салігорску. Такая практыка існуе ў многіх буйных гарадах Беларусі ды постсавецкай прасторы. Акцыі пратэсту супраць бяздумнай горадабудаўнічай палітыкі мясцовых уладаў адбываюцца не толькі ў далёкіх Маскве ці Санкт-Пецярбургу, але і ў блізкім Мінску. У самім Салігорску ўжо некалькі год ідзе барацьба супраць высечкі гарадскога лесапарку пад жыллёвае будаўніцтва.

Нядаўна ўсе інфармацыйныя агенцыі абляцела навіна аб тым, што шчыльнасць насельніцтва беларускай сталіцы перавысіла 6 тысяч чалавек. “Прыхільнікі ўшчыльнення ўжо наўрад ці скажуць, што Мінск - адзін з самых прасторных гарадоў”, - піша onliner.by. - Па планах Мінбудархітэктуры, у бліжэйшыя пяць гадоў вектар жыллёвай палітыкі перамесціцца ў прыгарад, развіццё атрымаюць гарады-спадарожнікі і індывідуальнае будаўніцтва.”

- Гэткая інфармацыя прымусіла нас прааналізаваць сітуацыю з ростам шчыльнасці насельніцтва ў Салігорску, - кажа салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў. - Да нас ужо даўно трапляюць скаргі мясцовых жыхароў у сувязі з палітыкай гарадскіх уладаў па ўшчыльненні гарадской забудовы. І гаворка вядзецца не аб мінімальным парушэнні санітарных нормаў горадабудаўніцтва. Каб усунуць гэтыя шматпавярховыя панэлькі між існуючых дамоў, знішчаюцца дваравыя тэрыторыі з дзіцячымі пляцоўкамі, паркі і нават школьныя стадыёны.

Вынікі даследвання шакавалі праваабаронцаў. Шчыльнасць насельніцтва Салігорску амаль у два разы перавышае гэты паказчык у Мінску. У адпаведнасці з перапісам насельніцтва 2009 году яна складае 11226 чалавека на квадратны кіламетар. Больш за тое, па шчыльнасці насельніцтва сталіца шахцёраў апярэджвае такія буйнейшыя гарады свету, як Лондан, Мехіка, Токіа, Ганг-Конг, Сінгапур, Ліён, Нью-Ёрк і нават Маскву. Салігорск па сутнасці ўваходзіць у пяцёрку найбольш шчыльна населеных гарадоў свету і саступае ў гэтым паказчыку Мумабі, Парыжу, кітайскаму Макао ды Каіру.

- Можна было б зразумець дзеянні гарадскіх уладаў, калі б гістарычана так склалася, што гораду наўпрост не было б куды расці. І тое варта было б абмяркоўваць павелічэнне павярховасці будынкаў, а не ўшчыльненне забудовы за кошт вынішчэння леспаркавых зонаў ці спартовых пляцовак, - кажа актывіст кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла. - Прычына гэткай безадказнай палітыкі хаваецца ў тым, што ўсе прызначаемыя Лукашэнкам кіраўнікі гораду альбо тут не нараджаліся альбо ўвогуле не бачаць сваёй будучыні ў Салігорску, а мараць пра ПМЖ у Мінску. Ды і пляваць ім на гараджан, бо яны іх не абіраюць.

Часам здаецца, што ўлады маюць адмысловы намер прычыніць гарадскім жыхарам шкоду для здароўя ды наўмысна ствараюць невыносныя жыццёвыя ўмовы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international