Дзяржпрапаганда квітнее ў Салігорску

2012 2012-04-22T11:10:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-skrin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі ўжо доўгія гады з’яўляюцца надзейным рупарам уладаў. Абсалютная падтрымка і лаяльнасць да любых, нават самых непапулярных рашэнняў чыноўнікаў забяспечваецца адпаведынмі прапагандыскімі матэрыяламі. Не змянілася сітуацыя і ў бягучым годзе. Салігорскія праваабаронцы прааналізавалі інфармацыю ў дзяржаўных СМІ рэгіёна ад пачатку году і адзначылі наступныя тэндэнцыі ў іх дзейнасці.

Пра дзейнасць уладаў толькі пазітыўна

Інфармацыя пра крокі мясцовых ды цэнтральных уладаў падаецца выключна ў станоўчай афарбоўцы. Крытка адсутнічае альбо ідзе на лакальным узроўні. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці ў краіне, СМІ публікуюць навіны пераважна аб росце дабратбыту ды стабілізацыі сітуацыі. Дзейнасць дзеяючага кіраўніка краіны таксама асвятляецца толькі з лепшага боку. Газета “Шахцёр” нават дазваляе сабе галоўную старонку свайго сайта прысвяціць толькі навінам пра Аляксандра Лукашэнку.

Мабілізацыйная функцыя афіцыйных СМІ

Не менш важнай задачай для дзяржаўных ды праўладных прыватных сродкаў масавай інфармацыі Салігорскага раёна з’яўляецца ідэалагічная падртымка мабілізацыйных кампаній уладаў. Звычайна гэта тычыцца збору сродкаў на буйныя будоўлі прапагандыскага характару, кшталту Салігорскага спартова-забаўляльнага комплексу з лядовым палацам ці Хрыстараждзественскага сабору. Гэтую ж функцыю афіцыйныя СМІ выконваюць пры правядзенні суботнікаў ды іншых дабраахвотна-прымусовых мерапрыемстваў.

Калгасна-фальклёрнае гета

Не менш важнай тэмай для праўладных СМІ з’яўляецца сельская гаспадарка. Жыццё працаўнікоў беларускай вёскі салігорскія раёнкі падаюць як рамантычна-гераічнае. Стала асвятляюцца дасягненні перадавікоў калгаснай выторчасці ды хада пасяўной кампаніі. У той час як на паліцах салігорскіх крамаў не знайсці буракоў беларускай вытворчасці, Салігорскі тэлеканал урачыста рапартуе: “Аграрыі працуюць паспяхова!”

Беларуская нацыяльнальная культура ў салігорскіх афіцыйных СМІ шчыльна звязваецца з сельска-гаспадарчай вытворчасцю і, адпаведна, рознымі вясковымі фолькавымі гурткамі ды традыцыямі. Канкуруе з калгасна-фальклёрная тэматыкай адно толькі партызаншчына часоў другой сусветнай вайны. Справядлівасці дзеля варта адзначыць, што Салігосркі тэлеканал перыядычна змяшчае ў сваім эфіры рэпартажы пра дзейнасць гарадскіх моладзевых субкультур, але з-за моцнай самацэнзуры тэма раскрываецца аднабока.

Тэма правоў чалавека ігнаруецца

Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць, што тэма правоў чалавека ў афіцыйных СМІ наўпрост ігнаруецца. Нават афіцыйныя звароты прадстаўнікоў Беларскага Хельсінскага камітэту да кіраўнікоў рэдакцый з прапановай аб супрацы ды больш шырокім асвятленні сітуацыі з правамі чалавека ў рэгіёне былі праігнарваны. Праваабаронцы не бачаць у бліжэйшай перспектыве зрухаў у дадзеным накірунку, але адзначаюць добрую падтрымку іх дзейнасці з боку некаторых незалежных СМІ, якія актыўна дзейнічаюць у рэгіёне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international