Актывістка Незалежнага прафсаюза ў Бабруйску працягвае галадоўку сёмыя суткі

2006 2006-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка Незалежнага прафсаюза Алена Захожая, якая трымае галадоўку сёмыя суткі, сустрэлася з кіраўніцтвам ААТ “Белшына” і лідэрамі афіцыйнага прафсаюза на прадпрыемстве. Як адзначае актывістка, адміністацыя толькі спрабавала зрабіць выгляд зацікаўленасьці ў дыялогу.

Спадарыня Захожая пачала галадаць у пачатку мінулага тыдня – на знак пратэсту супраць існуючай, на яе думку, на камбінаце дыскрымінацыі работнікаў па прафсаюзнай прыналежнасьці. Яна патрабуе прадаставіць юрыдычную адрэсу для суполкі НПБ шыньнікаў і распаўсюдзіць на яе сябраў, у адпаведнасьці з заканадаўствам, палажэньні калектыўнай дамовы наконт прэміяваньня.

Пакуль адзіным вынікам сустрэчы стала тое, што да А.Захожай на працоўнае месца прыставілі мэдыка, праведамляе www.belngo.info.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства