Выхаванне павагі да закону -- праз спецшколу

2012 2012-04-20T09:45:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci-kruyda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскім раёне з мэтай прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў іх пачалі вазіць у Магілёўскую спецшколу зачыненага тыпу. Своеасаблівая кампанія застрашвання падлеткаў адбываецца ў межах рэспубліканскай акцыі “Сябруем з законам”.

У прыватнасці, як паведамляе інтэрнэт-сайт газеты “Прыдняпроўская ніва”, днямі “у рамках рэспубліканскай акцыі “Сябруем з законам” у мэтах удасканалення працы па фармаванні прававой культуры вучняў, прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх” установу адукацыі “Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу”  наведалі вучні ДУА “Хонаўскі ВПК ДС-СШ”.

Падлеткі пазнаёміліся з раскладам дня, наведалі сталовую, спальню і класныя пакоі выхаванцаў школы. Аўтар артыкула спадзяецца, што вучні зрабілі для сябе выснову, што “жыць і вучыцца лепш дома, у коле блізкіх і знаёмых людзей, і для таго, каб уласная свабода не была гэтак абмежаваная, патрэбна быць заўсёды законапаслухмяным грамадзянінам”.

Сумна, што паважаныя дарослыя могуць уздзейнічаць на дзяцей, толькі палохаючы іх разнастайнымі пакараннямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international