Родныя непакояцца за лёс Дзядка і Пракапенкі

2012 2012-04-19T17:19:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Родным Мікалая Дзядка і Арцёма Пракапенкі, якіх нечакана памянялі месцамі ў калоніях амаль два тыдні таму, да гэтага часу не паведамілі прычыны пераводу іхных дзяцей у іншыя вязніцы.

Віялета Пракапенка, маці асуджанага за напад на будынак Бабруйскага КДБ Арцёма Пракапенкі, вельмі перажывае з нагоды перавода сына са Шклоўскай у Магілёўскую калонію.

- Учора я ўжо не дачакалася і патэлефанавала туды. Мне паведамілі, што ён яшчэ ў каранціне. Толькі 25 красавіка яго магчыма перавядуць у атрад. Сэрца не на месцы. Зміцер Бандарэнка там сядзеў. Ён пісаў, што памерла 12 чалавек. Мне вельмі цяжка.

Аляксандр Дзядок, бацька зняволенага анархіста Мікалая Дзядка, бычыць у пераводзе сына з Магілёўскай у Шклоўскую калонію жаданне ўладаў выбіць з яго сына прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

- На вялікі жаль, я ўпэўнены, што яго перавялі з мэтай аказання на яго псіхалагічнага ціску. А магчыма не толькі псіхалагічнага. Мы ж не ведаем, што там адбываецца. Хочуць прымусіць яго напісаць прашэнне. Таму што мы бачым, як патрэбныя гэтыя прашэнні нашаму кіраўніку, каб зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні. Нашы дзеці – закладнікі ўлады. А за закладнікаў трэба гандлявацца. Значыць, гандаль яшчэ ідзе. Значыць, Лукашэнка яшчэ не дамовіўся наконт цаны.

У траўні мінулага года Мікалай Дзядок быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Арцём Пракапенка – да сямі гадоў. Праваабаронцы прызналі Дзядка, Пракапенку і іхніх паплечнікаў палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international