У розных абласцях міліцыя пры прымусе да дактыласкапіі апелюе да розных нарматыўных актаў

2012 2012-04-19T16:48:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта сцвярджае правааабаронца Барыс Бухель, да якога звярнуліся праваслаўныя вернікі з Гародні, Магілёва і Мінска.

Ваеннаабавязаныя вернікі адмаўляюцца прайсці дактыласкапію ў сувязі з рэлігійнымі поглядамі.

Агульны парадак дактыласкапіі насельніцтва ўстаноўлены Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №565 ад 18.11.2004г і распаўсюджваецца на ўсе катэгорыі грамадзянаў і на ўсе выпадкі. У гэты Указ некалькі год таму былі ўнесеныя дапаўненні ў выглядзе п.9/1, які асобна вызначыў, што для ваеннаабавязаных грамадзянаў мусіць быць устаноўлены асобны парадак праходжання абавязковай дактыласкапіі. Гэтым жа пунктам прэзідэнт абавязаў Міністэрства ўнутраных спраў распрацаваць спецыяльнае Палажэнне аб праходжанні дактыласкапіі менавіта ваеннаабавязаных і ўзгадніць яго з Міністэрствам абароны. Аднак дагэтуль такое Палажэнне не распрацавана.

“У Магілёве пры прымусе да праходжання дактыласкапіі міліцыянты спасылаюцца на Пастанову Міністэрства ўнутраных спраў №68 ад 22.02.2011 г, якая рэгулюе парадак дактыласкапіі ўсіх катэгорый грамадзянаў, а не толькі ваеннаабавязаных, і ўсіх умоваў дактыласкапіі, а не толькі абавязковай. Для таго, каб выкарыстоўваць гэтую Пастанову, у Магілёве міліцыянты падрабляюць форму абавязальніцтва аб праходжанні дактыласкапіі, прадугледжаную Пастановай №68 для іншых мэтаў – пры паступленні на службу і працу, дзе паводле заканадаўства неабходна абавязковая здача адбікаў пальцаў – напрыклад, міліцыі, КДБ, лётчыкам, сапёрам і г.д., і навязваюць яе ваеннабавязаным грамадзянам”, - распавядае Барыс Бухель.

У Мінску, па словах праваабаронцы, спасылаюцца на засакрэчаную і неапублікаваную Пастанову МУС №59 ад 17.02.2011 г.

“Дадзеная Пастанова мае грыф “для службовага карыстання”. У такім выпадку міліцыя незаконна ўжывае ў дачыненні да загадзя не валодаючых інфармацыяй грамадзянаў забароненую практыку таемных законаў. Як яны могуць прытрымлівацца гэтай пастановы, калі яна засакрэчаная? ” - адзначае Барыс Бухель.

Ён кажа, што ў Гародні ўвогуле няма спасылкі на якія-небудзь законныя акты: “Кожны міліцыянт рознымі хітрыкамі спрабуе прымусіць ваеннаабавязаных грамадзянаў здаць свае адбіткі пальцаў”.

Праваабаронца  лічыць, што такая сітуацыя паўстала з-за таго, што дагэтуль не выкананы Указ прэзідэнта пра распрацоўку Палажэння аб праходжанні дакталаскапіі для ваеннаабавязаных. Таму ў кожнай вобласці міліцыя, як кажуць, мяце па-свойму, што часам прыводзіць да абсурду, які не вытрымліваюць суддзі.

Гэта яскрава ілюструе пастанова гродзенскага суддзі, якую прыводзіць праваабаронца:  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international