Мікашэвічы: Плануецца мітынг у падтрымку незалежнага прафсаюза на “Граніце”

2012 2012-04-19T09:58:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stahajevich_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Стахаевіч (фота svaboda.org)

Алег Стахаевіч (фота svaboda.org)

Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза падалі ў Мікашэвіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 траўня мітынгу – яны спрабуюць дамагчыся прызнання новастворанай прафсаюзнай суполкі на рэспубліканскім прадпрыемстве “Граніт”.

Заяўка на мітынг пададзена ад імя старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Зіміна і кіраўніка прафсаюзнай суполкі на “Граніце” Алега Стахаевіча. Мяркуецца, што ў акцыі, калі яна будзе дазволена, возьмуць ўдзел каля тысячы чалавек.

Нягледзячы на тое, што незалежная прафсаюзная суполка створана на “Граніце” ў Мікашэвічах яшчэ напрыканцы мінулага года, адміністрацыя прадпрыемства дагэтуль адмаўляецца прадставіць юрыдычны адрас, што замінае паўнавартаснай рэгістрацыі суполкі. Больш за тое, актывістаў прафсаюза спрабуюць запалохаць, а кіраўніка суполкі Алега Стахаевіча без сур’ёзных падставаў звольнілі з працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international