Страйк на прафсаюзным радыё

2006 2006-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка ў ранішнім эфіры FM-станцыі “Новае радыё”, якое належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў на чале з Леанідам Козікам, прагучала аб’ява пра страйк журналістаў радыё, паведаміла Радыё Свабода. Было абвешчана, што супрацоўнікі радыё пратэстуюць супраць свавольства кіраўніцтва ФПБ і просяць заступніцтва Аляксандра Лукашэнкі.

Аднак да цяперашняга часу афіцыйна факт забастоўкі не пацьверджаны. Супрацоўнікі радыё абмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю, а кіраўніцтва станцыі на званкі не адказвае.

FM-станцыя “Новае радыё” працуе ў беларускім эфіры каля двух гадоў. Апошнім часам з’яўляліся зьвесткі пра праблемы з заробкамі супрацоўнікаў радыё. Назіральнікі таксама згадваюць той факт, што болей за год таму “Новае радыё” першае сярод FM-станцый атрымала папярэджаньне Міністэрства інфармацыі за невыкананьне загаду аб выкарыстаньні ў эфіры ня меней за 75% беларускай музыкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international