Адкрытасць аршанскага міліцыянта Гапеева

2012 2012-04-18T14:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gapeeu-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маёр міліцыі Віталь Гапееў з Оршы

Маёр міліцыі Віталь Гапееў з Оршы

У Оршы з'явіліся ўлёткі кампаніі «Наш дом» пра маёра міліцыі Віталія Гапеева.

Раённая «Аршанская газета» назвала міліцыянта Гапеева супрацоўнікам, які мае «...здольнасць арыентавацца ў любой, нават самай цяжкай сітуацыі». Такой сітуацыяй для маёра сталі падзеі 29-30 сакавіка: у будынку аршанскага суду ішлі працэсы над старшынёй Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і прэс-сакратаром кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандрам Атрошчанкавым, а на наступны дзень разбіралі справу праваабаронцы Валерыя Шчукіна.

У зале суда Гапееў пацвердзіў, што пад выглядам папярэджання масавых беспарадкаў у зале судовых паседжанняў у якасці «гледачоў» былі сканцэнтраваныя работнікі міліцыі ў цывільным. На думку маёра міліцыі, «масавыя беспарадкі», мабыць, павінны былі ладзіць журналісты і актывісты, якія прыбылі ў суд і якіх не пускалі на працэс.

Маёр Гапееў таксама не міргнуўшы вокам паведаміў, што «адкрытае паседжанне было пераўтворана міліцыяй у закрытае з-за боязі ўлады, напужанай павышанай цікавасцю грамадскасці да працэсу». «Закрыты» працэс быў арганізаваны пры дапамозе міліцэйскага кардона, які блакаваў уваход на трэці паверх будынка суда, дзе ішлі палітычныя працэсы.

Калі ўжо самі супрацоўнікі міліцыі не ўтойваюць парушэння адміністрацыйнага судаводства, праваабаронцам нічога не застаецца, як паверыць ім на слова.

Улетка кампаніі "Наш Дом" пра маёра Гапеева

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international