У Брэсце суд прызнаў законнай забарону пікета салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2012 2012-04-18T16:49:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Правабаронца Уладзімір Вялічкін

Правабаронца Уладзімір Вялічкін

З ініцыятывай правядзення пікета ў падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” выступіў мясцовы правабаронца Уладзімір Вялічкін. Ён жа падаў у суд першай інстанцыі скаргу на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама пра адмову правядзення акцыі. 

17 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста падтрымаў рашэнне гарвыканкама.

Уладзімір Вялічкін лічыць судовы вырак прадказальным, бо ў цяперашніх умовах цяжка спадзявацца, што дзеянні мясцовых уладаў у пытанні правядзення падобных акцый будуць прызнаныя незаконнымі.  

“У якасці аргументаў, якія я выклаў, калі складаў скаргу, было тое, што рашэнне гарвыканкама аб вызначэнні месца правядзення масавых мерапрыемстваў абмяжоўвае і асабіста мае правы,  і правы жыхароў Брэста, якія збіраюцца ладзіць такія акцыі, - патлумачыў Уладзімір Вялічкін. – Акрамя таго, я лічу, што адмову ў пікетаванні мне падпісала неўпаўнаважаная на гэтыя дзеянні асоба. Але суд застаўся на баку гарвыканкама”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства