Магілёўскім маладафронтаўцам прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ

2006 2006-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве цiск на непаўналетніх маладзёвых актывістаў не прыпыняецца ўжо два тыдні. Цяпер супрацоўнiкi КДБ абралi iншую тактыку. Навучэнцу магiлёўскага лiцэю № 5 Алесю Анiсiмаву, якi зьяўляецца сябрам “Моладзi БНФ”, супрацоўнiк спэцслужбаў прапанаваў стаць “сябрам КДБ”.

Як паведамляе “Радыё Рацыя”, падчас iмправiзаванага допыту “без пратаколаў” дырэктар навучальнай установы выйшаў са свайго кабiнэту i юнак застаўся сам-насам з двума супрацоўнiкамi камiтэту дзяржбясьпекi. Хлопцу паабяцалi схадзiць у кафэ ды прапанавалi дапамогу ў паступленьнi ў школу мiлiцыi, калi той да пятнiцы зьбярэ iнфармацыю пра грамадзкіх актывiстаў Крысьцiну Шацiкаву ды Яўгена Суворава.

Акрамя Анiсiмава, падобныя прапановы атрымалi таксама Уладзiмер Шчыцiнiн ды Яўген Адзiнец. Усе хлопцы ад супрацоўнiцтва адмовiлiся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international