Стэфановіч: Існуюць юрыдычныя падставы для вызвалення Бяляцкага без прашэння аб памілаванні

2012 2012-04-18T11:43:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што юрыдычнымі нормамі замацаваны некалькі варыянтаў вызвалення Алеся Бяляцкага. Нават пры ўмове, што ён не падпіша прашэнне аб памілаванні. Хаця, па словах Стэфановіча, пакуль самым рэальным застаецца ўказ аб памілаванні, які, як паказала практыка, Лукашэнка падпісвае і без прашэнняў.

Прыгадаем, як у 2008-м на свабоду выйшлі Аляксандр Казулін, Сяргей Парсюкевіч. Летась — Аляксандр Атрошчанкаў, Мікіта Ліхавід.

Другі варыянт — умоўна-датэрміновае вызаваленне. Але для УДВ Алесю Бяляцкаму трэба адсядзець не менш за дзве траціны тэрміну — 3 гады. Але гэта можа адбыцца толькі ў 2014-м.

З юрыдычнага пункту гледжання самым простым спосабам Бяляцкага можна вызваліць па пратэсце старшыні Мінскага гарадскога суда. Па выніку разгляду нагляднай скаргі прысуд можа быць заменены ў частцы санкцый. Гэта значыць, пазбаўленне свабоды можа быць заменена на абмежаванне свабоды на тэрмін, які Бяляцкі ўжо адсядзеў.

І праваабаронцу можна выпусціць на свабоду.

Наглядная скарга пададзена ўжо. Калі цяпер нічога не зменіцца, то затым такі пратэст можа вынесці старшыня Вярхоўнага суда.

Валянцін Стэфановіч прыгадвае выпадак з вызваленнем Артура Фінькевіча акурат такім чынам. У снежні 2007-га моладзевы актывіст быў асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання (адбываў два гады «хіміі» за палітычныя графіці). Пры разглядзе касацыйнай скаргі Магілёўскім абласным судом у лютым 2008 пракурор запатрабаваў змяніць пазбаўленне волі на 6 месяцаў «хіміі». Адзін дзень у турме залічваецца за два на «хіміі». Суддзя падтрымаў пракурора. І Фінькевіча выпусцілі пасля завяршэння судовага пасяджэння.

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у буйных памерах. Гэта грошы, якія ён збіраў на свае рахункі для дапамогі рэпрэсаваным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international