У Хоцімскім раёне вяскоўцы атрымліваюць заробкі ніжэй за мінімальныя

2012 2012-04-18T09:47:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх з удзелам кіраўніцтва раёна. У шэрагу іншых пытанняў была разгледжана праблема пакрыцця абавязанымі асобамі дзяржаве сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманне дзяцей. Высветлілася, што абавязаныя бацькі проста не могуць пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей у сувязі з нізкім заробкам, бо 72 % з іх працуюць у сельскай гаспадарцы, і іх заробак складае ад 200 тысяч рублёў.

У прыватнасці, вось што паведамляе інтэрнэт-сайт Хоцімскай раённай газеты “Шлях кастрычніка: “Как отметила в своём выступлении начальник управления по труду, занятости и социальной защите населения Галина Королёва, на низкий процент возмещения, конечно, влияет уровень заработной платы. Если учесть и тот факт, что 72% обязанных лиц работают в сельскохозяйственной отрасли. Заработная плата обязанных лиц колеблется от 200 тысяч рублей до 2 млн. 300 тысяч рублей. Относительно высокий уровень её в УКП “Жилкомхоз”, УЗ “Хотимская ЦРБ”, СПК “Октябрь-Берёзки”.

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч, які ў свой час працаваў кіраўніком гаспадаркі і першым намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама, кажа, што зараз стан спраў з заработнай платай працаўнікоў вёскі ў бальшыні гаспадарак раёна проста катастрафічны.

“Мноства людзей атрымлівае заробкі, ніжэйшыя за мінімальныя, і раённыя ўлады пра гэта выдатна ведаюць, але нічога не робяць для выпраўлення сітуацыі, - распавядае Валерый Каранкевіч. – Стан справаў з выплатай і памерам зарабатнай платы ў бальшыні гаспадарак раёна ў зімовы перыяд проста катастрафічны, людзям, з маўклівай згоды дзяржаўных прафсаюзаў, плацяць літаральна капейкі. Каб неяк апраўдаць мізэрныя заробкі, ставяць рабочы час па 4-6 гадзін у дзень, да мільёна ніхто ніколі не даплочвае. Гэты факт прызнае нават начальнік упраўлення па працы Галіна Каралёва. Наогул, усе працаўнікі сельскагаспадарчай галіны ў Хоцімскім раёне цалкам бяспраўныя, а не толькі абавязаныя асобы, летам людзям хоць неяк дапамагае збор грыбоў і ягад, а зараз яны літаральна выжываюць, атрымліваючы некалькі соцен тысяч рублёў у месяц”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international