ЗША заклікалі афіцыйны Мінск "без усякіх умоў вызваліць астатніх палітзняволеных"

2012 2012-04-17T15:54:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

ЗША прынялі да ўвагі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на выбарах-2010 Дзмітрыя Бандарэнкі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер. Тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзярждэпа.

"Гэта, разам з папярэднімі вызваленнямі, з'яўляецца значным крокам, — адзначыў Тонер. — Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна і без усякіх умоў вызваліць астатніх палітзняволеных і забяспечыць ім поўную рэабілітацыю ў грамадзянскіх і палітычных правах".

Тонер падкрэсліў, што паляпшэнне сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі застаецца ключавой умовай для паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносін.

Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка былі вызвалены з месцаў зняволення 14 і 15 красавіка. Яны накіроўвалі прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international