Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-04-17T14:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека - “Хроніка пераследу”.

Рубрыка “Падзея тыдня” прысвечаная доўгачаканаму і ў той жа час такому нечаканаму вызваленьню двух палітвязняў - экс-кандыдата у прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зьміцера Бандарэнкі.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў малады праваабаронца і грамадскі актывіст з Салігорску Аляксей Валабуеў. У гутарцы са Стасем Лісоўскім ён распавёў пра тое, якім ён бачыць будучыню праваабарончага руху ў Беларусі і сваё месца ў ім.

У “Праваабарончым календары” - Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які з 2010 году адзначаецца пад эгідай ААН 22 красавіка.

У музычных паўзах – рамантычныя кампазіцыі сьпявачкі Галіны Ярашэвіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international