Гарадзенскія актывісты падалі ў суд на гарвыканкам

2012 2012-04-17T14:55:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія грамадскія актывісты Юрый Істомін, Уладзімір Хільмановіч і Вадзім Саранчукоў падалі ў суд Ленінскага раёна гораду на рашэнне мясцовага гарвыканкаму ад 19 сакавіка 2012 году №247 “Аб правядзенні мітынгу”. Напомнім, што Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў грамадскім актывістам у правядзенні мітынгу 25 сакавіка, прымеркаванага да гістарычнай даты – Дня Волі. Заяўнікі мітынгу вырашылі аспрэчыць гэтую пастанову ў судзе.

12 красавіка бягучага году суддзя Людміла Жукоўская, разгледзеўшы матэрыялы па скарзе на дзеянні дзяржаўнага органу, сфармулявала вызначэнне. Паколькі ў скарзе заяўнікі просяць прызнаць таксама неправамерным яшчэ адно рашэнне гарвыканкаму – ад 19 кастрычніка 2011 году “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Гродна”, суддзя палічыла гэта асобным патрабаваннем. А ў такім разе падаўцы скаргі мусяць заплаціць яшчэ адну дзяржаўную пошліну памерам 100 тысяч беларускіх рублёў. Падаўцам прапануецца ў тэрмін да 22 красавіка заплаціць гэтую пошліну, пасля чаго іх заява будзе прынятая да судовага разгляду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international