У Рагачове судзяць грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

2012 2012-04-17T14:10:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Рагачове 17 красавіка пачалося судовае паседжанне, на якім разглядаюць адміністрацыйную справу ў дачыненні грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча. Яго вінавацяць у тым, што ён нібыта парушыў аўтарскія правы дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», перадрукаваўшы без дазволу рэдакцыі і без спасылак на афіцыйны сайт газеты шэраг матэрыялаў. Міліцыя, якая праводзіла праверку па заяве галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты, прыйшла да высновы, што менавіта Дзяніс Дашкевіч з'яўляецца адміністратарам дадзенага незалежнага сайту vrogacheve.ru. Адказчык жа сцвярджае, што ён не з'яўляецца адміністратарам, і мае да сайту толькі ўскоснае дачыненне. Зараз паседжанне працягваецца.

Суд пачаўся ў 11.00. Прыкладна ў гэты ж час на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падаецца інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы. Гэта правакацыя і пераслед з боку ўладаў, спроба нас ачарніць і пасварыць з людзьмі», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international