Салігорская пракуратура праігнаравала парушэнне заканадаўства

2012 2012-04-17T13:42:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы ў пракуратуру на дачу нематываваных адказаў Салігорскім выканкам пакінута без разгляду.

Нагадаем, што ўжо некалькі месяцаў запар мясцовы актывіст спрабуе легальным шляхам дамагчыся правядзення масавага мерапрыемства ў Салігорску. Аднак на адпаведныя завявы чыноўнікі дасылаюць пісьмовыя адмовы, якія з’яўляюцца неабгрунтаванымі. Акрамя таго, выканкамаўскія забароны на пікеты не ўтрымліваюць парадку іх абскаржвання, як таго патрабуе Закон “Аб зваротах грмадзян”.

Спроба абскардзіць гэткія незаконныя адмовы ў пракуратуры Салігорскага раёна поспеху не мела:

- Абсурд, але пракуратура адмовілася разглядаць маю скаргу, бо заявы на пікеты ды мітынгі рэгулююцца Законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Але я абскарджваў не забарону пікетаў, а неадпаведнасць выканкамаўскіх адказаў Закону “Аб зваротах грамадзян” па форме. То бок іх нематываванасць ды неабргунтаванасьць, - кажа Уладзімір Шыла.

Па словах актывіста, у бліжэйшы час ён абскардзіць гэткае рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна ў вышэйшай інстанцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international