Сёння ў Алеся Бяляцкага і Наталлі Пінчук — срэбнае вяселле

2012 2012-04-17T12:19:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-viasiellie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі, 17 красавіка 1987 г.

Наталля Пінчук і Алесь Бяляцкі, 17 красавіка 1987 г.

Якім быў гэты дзень чвэрць стагоддзя таму? Пра гэта Наталля Пінчук распавяла “Нашай Ніве”.

«Спадзяюся, гэты час быў не надта сумным і нецікавым», - такое віншаванне даслаў асуджаны праваабаронца жонцы напярэдадні 25-годдзя сумеснага жыцця.

Спадарыня Наталля ўзгадала, якім быў той дзень чвэрць стагоддзя таму — 17 красавіка 1987 года.

«Мы распісваліся ў ЗАГСе Першамайскага раёна. Я сюды адмыслова прыязджала. Бо Алесь вучыўся ў аспірантуры ў Мінску, а я — у Гомельскім універсітэце. Вялікага вяселля ў нас не было: прысутнічалі толькі мы з Алесем і нашыя сведкі.

Пасля ЗАГСа мы пайшлі ўскладаць кветкі да помніка Макісму Багдановічу.

А ўжо ўвечары адзначылі гэтую падзею ў кавярні «На ростанях».

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у буйных памерах. Гэта грошы, якія ён збіраў на свае рахункі для дапамогі рэпрэсаваным.

Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў калоніі ў Бабруйску. Яму можна напісаць ліст:

213807, Магілёўская вобл.,
г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
 Папраўчая калонія № 2, атрад № 14.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international