Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

2012 2012-04-17T11:44:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shumilina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадская актывістка з Гомеля Зінаіда Шуміліна

Грамадская актывістка з Гомеля Зінаіда Шуміліна

Гомельская грамадская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэневы паведамленне пра рэгістрацыю яе скаргі, згодна з якой 23 лютага 2011 года яна сумесна з іншымі неабыякавымі грамадзянамі звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзенне ў абласным цэнтры серыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх выбарчых штабоў, паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.

Гарадскія ўлады не дазволілі ні адно з шаснаццаці заяўленых масавых мерапрыемстваў. Раённы суд стаў на бок гарвыканкама, а абласны суд зацвердзіў рашэнне раённага. Таксама і Вярхоўны суд, дзе абскарджвалася рашэнне, не задаволіў ні адной скаргі. Такім чынам унутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю - Камітэт ААН па правах чалавека.

У скарзе Зінаіда Шуміліна сумесна з іншымі заяўнікамі паказваюць, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзення пікетаў і мітынгаў, а за правядзенне мірных сходаў грамадзяне, згодна з рашэннем гарвыканкама, павінны яшчэ і заплаціць - міліцыі, хуткай дапамозе і камунальным службам.

"Нам не зразумела, для дасягнення якой мэты абмежавана наша права на правядзенне мірных сходаў для выказвання свайго меркавання. Лічым, што забарона мясцовых уладаў на правядзенне мірных сходаў не з'яўляецца неабходным у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя, правоў і свабоды іншых асоб", - напісала у ААН актывістка.

Зінаіда Шуміліна просіць Камітэт ААН ўстанавіць факт парушэння іх правоў на свабоду правядзення мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання з боку дзяржавы і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах" у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.

Нагадаем, што гэта ўжо 129-я скарга, пададзеная грамадзянамі Беларусі ва ўплывовую міжнародную інстанцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international