Службовыя асобы павінны прыпыніць сваё сяброўства ў палітычных партыях (дакумент)

2012 2012-04-17T09:55:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/antykarupcija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Службовыя асобы, якія прыроўненыя да дзяржаўных службовых асобаў, пры займанні адпаведнай пасады падпісваюць «Антыкарупцыйны абавязак». Такі дакумент трапіў у рукі нашага карэспандэнта праз службовую асобу, якая пажадала застацца неназванай. Так, у дакуменце адзначана, што акрамя абавязку не спрыяць сваякам у рашэнні розных пытанняў, прадпрымальніцкай дзейнасці, патрэбна прыпыніць свае сяброўства ў палітычнай партыі, «калі ў адпаведнасці з заканадаўствам выкананне дзяржаўных функцый з'яўляецца несумяшчальным з прыналежнасцю да палітычнай партыі». Таксама службовыя асобы абавязаны не прымаць удзел у забастоўках, не мець рахункаў у замежных банках, і «не прымаць без згоды Прэзідэнта РБ дзяржаўныя узнагароды замежных дзяржаў».

Падпісант такой паперкі згаджаецца, што ў выніку не выканання дадзеных умоў ён можа пазбавіцца сваёй пасады і быць прыцягнуты да адказнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international