Саньнікава выклікаюць у міліцыю

2012 2012-04-17T08:45:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вызвалены 14 красавіка з калёніі «Віцьба-3» экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў мусіць 17 красавіка аб 11 гадзіне зьявіцца ў міліцыю Першамайскага раёну Менску. Такую позву ён атрымаў увечары 16 красавіка.

Паплечнікі палітыка лічаць выклік у праваахоўныя органы невыпадковым. А 12-й гадзіне 17 красавіка была прызначаная сумесная прэсавая канфэрэнцыя Андрэя Саньнікава і іншага былога палітвязьня, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» і даверанай асобы Саньнікава на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Дзьмітрыя Бандарэнкі, які быў вызвалены з Магілёўскай калёніі 15 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international