Наваполацкая «дзясятка»: Аліневіч і суседзі

2012 2012-04-13T14:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гісторыя Наваполацкай папраўчай калёніі № 10 наўпрост зьвязаная з гісторыяй самога гораду. Сваім узьнікненьнем на пачатку 1960-х Наваполацак абавязаны тагачасным патрабаваньням народнай гаспадаркі СССР, дакладней — патрэбай якаснага паліва для Заходняй групы савецкіх войскаў. Рашэньнем савецкага ўраду ўзьвядзеньне нафтаперапрацоўчага заводу на беразе Заходняй Дзьвіны было абвешчана камсамольскай будоўляй. Разам з карпусамі НПЗ «камсамольцы-дабравольцы» пабудавалі для сябе ў якасьці часовага жытла і баракі. Напачатку на мапе зьявілася невялікае паселішча, потым — горад зь пераважна панэльнай забудовай.

Жытло ЗК — «камсамольскія баракі»

Тыя баракі, пабудаваныя больш за 50 гадоў таму, служаць у якасьці жытла па-ранейшаму. Толькі для ЗК. Цяпер яны месьцяцца ўжо не сярод маляўнічай прыроды, а паміж двума прамысловымі хімічнымі гігантамі — «Нафтанам» і «Палімірам». Ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў запар гэтая тэрыторыя за некалькімі радамі дроту, глухім плотам, вышкамі, аўчаркамі належыць Наваполацкай ПК-10. Зразумела, што побач з гістарычнымі аб’ектамі «камсамольскай будоўлі» тут пасьпелі зьявіцца і некаторыя новыя збудаваньні. Напрыклад, праваслаўная царква.

У параўнаньні зь іншымі беларускімі ПК Наваполацкая лічыцца найбольш закрытай. Тут, напрыклад, не праводзяцца для грамадзкасьці традыцыйныя для іншых папраўчых установаў Дні адчыненых дзьвярэй. Тым ня менш госьці ў калёніі бываюць даволі часта. Гэта пераважна афіцэры сыстэмы ДВП, якія пераймаюць у Наваполацку перадавы вопыт. ПК-10 мае рэпутацыю ўзорна-паказальнай у пытаньнях выхаваўчага працэсу.

У 2011 году ў ПК-10 упершыню ў гісторыі зьявілася цэлая кампанія палітзэкаў: Андрэй Саньнікаў, Мікіта Ліхавід, Алесь Кіркевіч, Ігар Аліневіч.

Сёньня з гэтых сядзельцаў у калёніі застаўся толькі Ігар Аліневіч.

Адрас ПК-10:

211440, Віцебская вобл., г. Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8.

Тэлефоны: (8-02145) 57-1-27; (8-02145) 57-1-30; (8-02145) 57-2-96.

Начальнік: падпалкоўнік Сівоха Аляксандар Мікалаевіч.

Кантынгент:

Паводле афіцыйных зьвестак, асноўны кантынгент наваполацкіх ЗК — тыя, хто належыць да так званых АЗГ (арганізаваных злачынных груповак). Шмат хто сядзіць за рабункі, прыкладна 20% сядзельцаў пакараныя за забойствы. Раней паведамлялася, што адзін зь іх — былы намесьнік камандзіра СОБР (па-беларуску — спэцатрад хуткага рэагаваньня) маёр Андрэй Васільеў. Яго былы сукамэрнік засьведчыў у інтэрвію маскоўскаму тэлеканалу НТВ, што маёр адкрыта заяўляў пра сваё дачыненьне да «эскадрону сьмерці» і зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага ў 1999–2000 гадах. У 2002 Васільеў быў асуджаны на 21 год турмы нібыта за забойства дзяўчыны. Паводле неафіцыйнай вэрсіі, собраўца «хаваюць» у зоне за тое, што шмат ведае. Кажуць. што Васільеў ня мае аніякіх кантактаў зь іншымі ЗК.


Саньнікаў: «Як невінаватыя людзі атрымліваюць велізарныя тэрміны»

«Тут у калёніі я ўбачыў катастрафічныя маштабы таго, як невінаватыя людзі атрымліваюць велізарныя тэрміны», — паведаміў экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас спатканьня ў ПК-10 летась у лістападзе са сваёй жонкай Ірынай Халіп. Пазьней журналістка надрукавала гэтую размову ў маскоўскай «Новой газете» і на сайце «Хартыі». Вось што, напрыклад, расказаў Саньнікаў пра так званыя фіктыўныя АЗК.

«Дапусьцім, ёсьць нейкае некім зьдзейсьненае злачынства. Аднак патрэбная гучная справа. Тады да абвінавачанага „прышпільваюцца“ любыя знаёмыя і паўзнаёмыя — аж да кантактаў з мабільнага тэлефона. І хоць у злачынстве вінаватыя два-тры чалавекі, на лаве падсудных могуць апынуцца 40–50, і гэта ўжо будзе называцца арганізаванай злачыннай групай. І за гэта ўвесь ланцужок — сьледзтва, пракуратура, суд — атрымае дадатковыя „зорачкі“, прэміі, прасунецца па службе. Праўдападобна, што сыстэма заахвочваньняў у сьледчых органах, судах, пракуратуры грунтуецца на гэтым: чым больш невінаватых асуджана, тым больш прэміяў і іншых бонусаў. Дарэчы, ёсьць і другі бок гэтай праблемы: пакуль саджаюць невінаватых, сапраўдныя злачынцы застаюцца на волі».


Валянціна Аліневіч: «Жыцьцё навучыла бачыць плюсы ў малым»

Сядзелец ПК-10 Ігар Аліневіч мае самы працяглы сярод ўсіх беларускіх палітвязьняў тэрмін пакараньня — 8 гадоў З часу этапаваньня сына ў калёнію — гэта здарылася мінулым летам — яго маці Валянціна бачыла яго толькі двойчы.

Першы раз — 19 лістапада, калі замест трох належных для працяглага спатканьня дзён ёй і мужу далі толькі паўтара. Спатканьне магло і ўвогуле не адбыцца, бо ліст з дазволам сям’я атрымала толькі ўвечары 18 лістапада. Сёлета 25 студзеня адбылася другая сустрэча, усяго на пару гадзінаў. Аліневіч: «Гэта было кароткатэрміновае спатканьне, праз шкло і вельмі траскучыя тэлефонныя апараты.

Чытаць цалкам

Таксама:

МАГІЛЁЎСКАЯ ПК-15. ВЯЗЬНІЦА БАНДАРЭНКІ І ДЗЯДКА

БАБРУЙСКАЯ "ДВОЙКА". ПРЫСТАНАК БЯЛЯЦКАГА

ГЛЫБОЦКАЯ КАЛЁНІЯ №13. ВЯЗЬНІЦА ДАШКЕВІЧА

ВІЦЬБА-3

МАГІЛЁЎСКАЯ ЧАЦЬВЁРКА

ГАРАДЗЕНСКАЯ ТУРМА. ЧАСТКА 1

ГАРАДЗЕНСКАЯ ТУРМА. ЧАСТКА 2

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international