Гісторыя адваката Паўла Сапелкі

2012 2012-04-16T10:43:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-new.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Павел Сапелка не можа назваць колькасць адміністратыўных працэсаў, у якіх ён абараняў тых, хто няправільна мітынгуе, і іншых “мацюгальшчыкаў”. Гэта постаць культавая. Складана знайсці ў асяроддзі палітычна актыўных маладых і не вельмі людзей тых, хто не ведаў бы яго імя. І пры згадванні яго шмат хто скажа вам - ён мяне абараняў.

Нямецкае аддзяленне Amnesty International заявіла пра намер вылучыць Паўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка. Гэтая прэмія прысуджаецца адважным грамадскім дзеячам або журналістам, якія змагаюцца за свабоду слова і правы чалавека.

Павел Сапелка ўспамінае і параўноўвае працэсы розных перыядаў сваёй кар'еры ў інтэрв'ю сайту Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Частка 1

Пра першыя палітычныя працэсы

- Палітычныя працэсы ў маім лёсе пачаліся з судоў над удзельнікамі масавых мерапрыемстваў па адміністрацыйных справах - абаронцамі Курапатаў.
Адносна ўдзелу ў палітычных справах было больш самацэнзуры, чым рэальных рызык: многія іх самі сабе прыдумлялі, мы яшчэ не так далёка былі ад 80-х, працавала генетычная памяць аб савецкіх часах, пра тое, што праціўнікаў рэжыму абараняць небяспечна.
Але ўсё ж сфармавалася кола адвакатаў, якія працавалі па такіх справах.

- Што кіравала гэтымі адвакатамі?

- Я думаю, што гэта было правільнае разуменне ролі адваката. Ну, і нейкая грамадзянская пазіцыя. Былі і тыя, хто разважаў так: "Мы ж абараняем злодзеяў, гвалтаўнікоў, забойцаў, можна і палітычных абараняць, чым яны горш". Але ў асноўным гэта было - "хто, калі не ты".

Крымінальнікі за прэзідэнта

- Першай яркай крымінальнай справай была справа Аксаны Новікавай, яе абвінавачвалі ў паклёпе на прэзідэнта. І потым была справа арганізацыі "Зубр" у Шклове па абразе прэзідэнта.

Працэсы ішлі бойка, хоць вынік быў мяркуем. Але я лічу, што абарона сваіх мэтаў дасягнула: тыя, хто сачыў за працэсам, бачылі неабгрунтаванасць абвінавачванняў і ўнутраную глыбокую правасць абвінавачаных і адвакатаў. На працэсе Новікавай вельмі ярка прагучалі паказанні сведак - Лябедзька і Паганяйла, якія распавялі аб гандлі зброяй, аб знікненьнях людзей, - працэс быў выкарыстаны як свайго роду трыбуна. Па выніку "зубрам" далі штраф, Новікавай - умоўны тэрмін.

Таго, што будуць ціснуць на адвакатаў, нават не меркавалася - адвакаты не парушалі ні закон, ні этыку.

- Калі параўноўваць тое, як паводзілі сябе суддзі тады і цяпер?

- Раней суддзі гушчэй чырванелі. Ды і я мог апраўдаць іх паводзіны. Веды аб правах чалавека, міжнародных дамовах у гэтай сферы былі недастаткова распаўсюджаныя, каб суддзі разумелі розніцу паміж законам, які парушае правы чалавека, і законам, які можа і павінен прымяняцца. Суддзі шчыра не разумелі, што законы аб масавых мерапрыемствах або аб грамадскіх аб'яднаннях парушаюць нормы міжнароднага права.

Да сярэдзіны 2000-х перад адвакатамі была задача быць асветнікамі.
Зараз цалкам іншая сітуацыя: даўно існуюць адукацыйныя праграмы па правах чалавека для праваахоўнікаў, суддзяў, пракурораў. Але ці то ім няправільна даносяць інфармацыю, ці то яе ўпарта не хочуць успрымаць.


Частка 2

Інтарэсы сям'і Віктара Ганчара

- У сям'і Ганчар быў прадстаўніком Гары Пятровіч Паганяйла, але з змяненнем заканадаўства ён пазбавіўся гэтай магчымасці. Другім прадстаўніком сям'і, разам з Гары Пятровічам, стаў я.

Перапіска з пракуратурай была падобная на размову нямога з глухім. Мы спрабавалі даведацца пра вынікі расследавання па справе, а нам ўпарта выдавалі дакументы то аб прыпыненні, то аб аднаўленні вытворчасці. Так гэта і скончылася. Нічым.

Справа "Партнёрства"

- Гэтая крымінальная справа ішла паралельна з адміністрацыйнымі працэсамі за Плошчу-2006. А яны былі "вясёлыя": палову часу рабочага, які мог зацягнуцца і да 10 вечара, займаў пошук падабаронных. Прыходзілася аб’язджаць суды, РУУСы. Тады ж абараняў і Аляксандра Мілінкевіча, калі яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Справу "Партнёрства" расследавала пракуратура, людзі ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, і ці то часы былі іншыя, ці то кіраўніцтва, але такіх гадасцяў як з "дзекабрыстамі" не адбывалася. У мяне і думкі не ўзнікала, што мяне могуць не дапусціць да падабароннага. Тады мы з разуменнем ставіліся да сітуацыі: сапраўды ў следчым ізалятары паўтара кабінета. Але тады вырашалася вельмі проста. Ты прыходзіў, напрыклад, раніцай, табе казалі, што да 16 кабінет заняты, у 16 ты прыходзіў і трапляў да свайго падабароннага. Вырашалася максімум на наступны дзень, а як правіла дзень у дзень. Для азнаямлення з матэрыяламі справы выкарыстоўвалася актавая зала следчага ізалятара.

Таму 22-23 снежня 2010 я казаў у СМІ, што нядопуск адвакатаў - нейкая тэхнічная складанасць.

Працэс "Партнёрства" няпросты быў - і ўвага грамадскасці вялікая, і склад новы - судовай практыкі не было. У суду - нуль ведаў аб правах чалавека. І дзякуй суддзі, які хаця б з пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства правільна кваліфікаваў дзеянні. Але ён так і не зразумеў, што дзейнічаючы ў рамках нацыянальнага заканадаўства, парушыў нормы міжнароднага права.У прыватнасці, права на аб'яднанне.

- Не ўзнікала прэтэнзій да таго, што вы казалі журналістам?

- Наогул пытанне пра тое, як я каментую дзеянні, свае ці праваахоўных органаў, не ўзнікала да снежня 2010.

Ды і прэтэнзій да майго дастаткова насычанага грамадскага жыцця не выказвалася. У 2000-х гадах я адкрыта ездзіў на семінары АБСЕ і іншыя мерапрыемствы. Я не бачу нічога дрэннага ў тым, што адвакаты, будучы ў некаторых сэнсе грамадскімі дзеячамі, папулярызуюць і сваю прафесію, і сваю дзейнасць. Хоць, вядома, незадаволенасць органаў адвакацкага самакіравання адчувалася.

Да і пасля "дзекабрыстаў"

- Больш за 10 гадоў Міністэрства юстыцыі не злоўжывала магчымасцю кантролю адвакатаў. Падчас праверак заўсёды надавалася ўвагу таму, каб асноватворных прынцыпаў незалежнасці адвакатуры не закранаць.

Юрыдычнае жыццё я дзялю на "да" працэсаў 19-га і "пасля". Таму што "да" была хоць і нераўнапраўная барацьба, але хоць бы нейкі спаборніцкі працэс. Вось вы парушылі заканадаўства, а дайце-ка я паскарджуся так, што вас пакараюць за парушэнне. Гэты орган не пакараў - вышэйстаячаму паскарджуся. Раз - і што-небудзь палепшылася. "Пасля" - ілюзіі адпалі.

 

Чытайце таксама:

Павел САПЕЛКО: «С адвокатом счастьем не делятся...»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international