Баранавічы: грамадскія актывісты павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем

2012 2012-04-16T10:41:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkev-backa.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Госьці найперш павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем, пажадалі моцнага здароўя, пачаставалі яго вялікоднымі стравамі і пажадалі найхутчэйшай сустрэчы з сынам Мікалаем.

За кубачкам гарбаты гаварылі пра вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі, пра магчымыя вызваленні астатніх. Статкевіч-старэйшы вельмі перажывае, што Мікалай некалькі месяцаў знаходзіўся ў камеры з хворым на сухоты, што цяперашні яго сукамернік – былы афіцэр спецназу. Разам прачыталі вялікоднае віншаванне Мікалая, дасланае бацьку. Дарэчы, ён паведамляе, што апошні ліст да бацькі яму вярнулі назад і паведамілі, што пісьмо не прайшло цэнзуру з-за “цынічных” выказванняў. Мікалай Статкевіч паведамляе ў вялікоднай паштоўцы, што некалькі разоў перачытваў гэты ліст, але так і не знайшоў там цынічных меркаванняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international