Бярозаўчане павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем

2012 2012-04-16T10:37:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-bial-ulet-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія актывісты і далёкія ад палітыкі грамадзяне павіншавалі палітвязняў з Уваскрашэннем Хрыстовым. Яны пажадалі як найхутчэйшай волі для змагароў за дэмакратыю і лепшае жыццё ў Беларусі. Віншавальнікі, па аналогіі з біблейскім выразам, выказалі веру ў тое, што Уваскрэсне і Беларусь, а лепшыя беларускія сыны, якіх рэжым без віны змясціў за краты і падвяргае здзекам, будуць працаваць на карысць Радзімы, каб насамрэч слэнг рэжыму аб квітнеючай Беларусі ўвасобіўся ў жыццё.

Некаторыя з актывістаў вядуць перапіску з Алесем Бяляцкім, Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Аўтуховічам. На жаль, на калядныя віншаванні больш з палітвязняў ніхто не адклікнуўся. Цяпер некаторыя з віншавальнікаў гадаюць, ці атрымалі астатнія іх паштоўкі.

Тым не менш людзі зноў ім паслалі віншаванні ў надзеі, што іх цёплыя словы віншавання і падтрымкі дойдуць да адрасатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international