На волі – Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка

2012 2012-04-16T07:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sannikau-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Саннікаў на волі. Фота "Нашай Нівы".

Андрэй Саннікаў на волі. Фота "Нашай Нівы".

14  красавіка, напярэдадні напярэдадні Вялікадня, на свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які адбываў пакараньне ў калоніі “Віцьба-3”. На другі дзень раніцай з Магілёўскай калёніі №15 быў вызвалены Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі». Указ аб памілаваньні падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Андрэй Саннікаў быў узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёна г.Менску па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэньнем маёмасьці і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) да 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №3 у Віцебску.

Зьміцер Бандарэнка узяты пад варту з 20 снежня 2010 г., асуджаны 27 красавіка 2011 г. судом Першамайскага раёна г.Менску па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі №15 у Магілёве.

КАМЕНТАРЫ

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан: “Ввітаю навіну аб тым, што былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і арганізатар яго кампаніі Зміцер Бандарэнка цяпер вольныя і могуць уз’яднацца са сваімі сем’ямі і сябрамі. Я заклікаю ўлады Беларусі безумоўна вызваліць зараз усіх іншых застаюцца палітычных зняволеных і зняць усе абмежаванні на ажыццяўленне грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта, несумненна, будзе спрыяць магчымасці прасоўвацца наперад у напрамку паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю”.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле: “Гэта першы фундаментальны крок, якога, натуральна, можна было чакаць у сітуацыі, калі кіраўнік дзяржавы абяцаў прабачыць тым, хто пра гэта прасіў. ЕС неаднаразова падкрэсліваў, што ўсе палітычныя зняволеныя павінны быць вызвалены і рэабілітаваныя, толькі тады мы можам разглядаць нармалізацыю адносінаў з Мінскам”. 

Старшыня АБСЭ, ірландскі віцэ-прэм’ер Эйман Гілмар:  “Гэта цудоўная навіна для Саньнікава, яго сям’і і сяброў, але я надалей занепакоены лёсам іншых зьняволеных апазыцыянераў, асабліва былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Я заклікаю прэзідэнта Лукашэнку працягнуць гэтую пазытыўную тэндэнцыю і вызваліць усіх астатніх зьняволеных апазыцыянераў”.

Спецыяльны дакладчык ПАРЕ па Беларусі Андрэс Херкель: “Вызваленьне беларускага апазіцыйнага лідэра Андрэя Саньнікава - вельмі пазітыўная навіна. І за ёй рушыла ўслед адразу другая: вызвалілі і давераную асобу Саньнікава ў час прэзідэнцкай кампаніі - Зміцера Бандарэнку… Ёсьць надзея, што яшчэ некалькі палітвязняў выйдуць на волю. Пра што гэта кажа? З аднаго боку можна дзякаваць адпаведныя санкцыі Еўрапейскага Саюза. У дачыненьні да гэтых санкцый - абмежаваных і накіраваных толькі на асобы і прадпрыемствы, непасрэдна звязаных з рэжымам Лукашэнкі - было спачатку шмат скепсісу, але цяпер мы маем канкрэтны вынік... Аднак не варта ўсё ж думаць, што Лукашэнка робіць нешта для таго, каб выправіцца, стаць больш еўрапейскім. Не, ён вызваляе зьняволеных пад ціскам абставінаў…” 

Міністэрства замежных спраў Польшчы: “Вязень сумленьня, кандыдат на пасаду прэзыдэнта пасьля паўтарагадовага знаходжаньня ў турме выйшаў сёньня на волю. Міністэрства замежных спраў Польшчы паўтарае свой заклік да неадкладнага вызваленьня ўсіх астатніх палітычных зьняволеных у Беларусі. Хочам таксама выказаць беларускаму народу, у прыватнасьці тым, якія церпяць перасьлед, і іх сем’ям, найлепшыя пажаданьні з выпадку Велікодных сьвятаў”,– гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.

Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Я вельмі рады, шчыра рады гэтай навіне. Мы гэтага чакалі, я думаю, што наступным будзе Зьміцер Бандарэнка, які таксама напісаў прашэньне пра памілаваньне. Гэта вынікае з выказваньня Лукашэнкі пра тое, што ён адпусьціць тых, хто напісаў такія прашэньні. Што датычыць іншых беларускіх палітвязьняў, то тут складана прагназаваць. Але я думаю, што да канца года мы ўсіх іх пабачым на волі, магчыма, пасьля парлямэнцкіх выбараў”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international