Аб вызваленні з месцаў зняволення былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

2012 2012-04-15T08:16:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Дзейнічаючы па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб'ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый;

ажыццяўляючы маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;

падкрэсліваючы, што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасці міжнароднай грамадзянскай супольнасці;

заклікаючы ўлады Беларусі прытрымлівацца ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы правоў чалавека, у прыватнасці, гарантаваць права на справядлівае судовае разбіральніцтва і свабоду ад катаванняў,

Міжнародная назіральная місія:

1. Вітае доўгачаканае вызваленне былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава;

2. Адзначае, што гэты вымушаны крок беларускіх уладаў стаў вынікам скаардынаванага міжнароднага ціску, і таму гэта вызваленне не варта разглядаць як падставу для яго паслаблення;

3. Працягвае лічыць усе прысуды, вынесеныя па крымінальных справах аб падзеях 19 снежня 2010 года, палітычна матываванымі, зыходзячы з аргументаў, выкладзеных у Мемарандуме Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі ад 4 мая 2011 г.;

4. Выказвае занепакоенасць у дачыненні да лёсу іншых беларускіх апазіцыйных палітыкаў, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў, у дачыненні да якіх былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды і якія на дадзены момант працягваюць знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага,

Міжнародная назіральная місія:

- Патрабуе ад уладаў Беларусі ўважліва і неадкладна расследаваць вартыя даверу паведамленні аб прымяненні да Андрэя Саннікава катаванняў і іншага жорсткага, бесчалавечнага, зневажаючага чалавечую годнасць абыходжання і/або пакарання;

- Рэкамендуе дзяржавам-удзельніцам АБСЕ, а таксама грамадзянскім арганізацыям і групам патрабаваць перагляду спраў усіх асоб, асуджаных па справах аб падзеях 19 снежня 2010 года, і іншых незаконна асуджаных асоб з поўным захаваннем міжнародна-прававых гарантый права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

14 красавіка 2012 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international