Актывістам АГП пагражае штраф да трох базавых велічыняў

2006 2006-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 кастрычніка старшыню гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Андрэя Толчына і ягоную жонку Кацярыну выклікалі на адміністрацыйную камісію Савецкага раёну Гомелю. Актывістам, якіх абвінавачваюць у парушэньні пашпартнага рэжыму, пагражае штраф да трох базавых велічыняў.

20 верасьня Толчына і ягоную жонку затрымалі на адным з гомельскіх гарадзкіх рынкаў падчас распаўсюду ўлётак пра праблемы прадпрымальнікаў і сыстэму падаткаабкладаньня. Як распавёў “Радыё Рацыя” Толчын, міліцыянты доўгі час не маглі вырашыць, па якім артыкуле абвінаваціць актывістаў.

— На працягу недзе дзьвюх з паловай гадзінаў у нас ішла спрэчка, зь якой нагоды нас затрымалі. Я патрабаваў, каб яны склалі пратакол аб адміністратыўным затрыманьні. Яны раіліся і з КДБ, і са сваім кіраўніцтвам, — сказаў Рацыі Толчын.

Урэшце супрацоўнікі правапарадку знайшлі зачэпку і склалі пратакол паводле артыкулу 179 адміністрацыйнага кодэксу, якія забараняе пражываньне бяз пашпарту альбо прапіскі. Насамрэч, у пашпартах Толчыных не пазначанае месца прапіскі, хаця яны неаднаразова зьвярталіся за магчымасьцю прапісацца ў РАУС Савецкага раёну.

Толчын мяркуе таксама, што адміністрацыйная камісія прысудзіць яму і ягонай жонцы максымальнае пакараньне, якое прадугледжвае ў такіх выпадках заканадаўства:

— Я мяркую так, што яны пыталіся, ці ёсьць у нас адміністрацыйныя спагнаньні, а ў нас іх у гэтым годзе вельмі шмат — ёсьць і адсідкі, і штрафы, мне здаецца, нам дадуць па 3 базавыя велічыні кожнаму, гэта недзе па 100 тысячаў штрафу, — адзначыў актывіст АГП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international