viasna on patreon

Больш паловы насельніцтва Віцебскай вобласці не давярае міліцыі

2012 2012-04-13T14:11:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-sheragi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле грамадскага меркавання, вынікі якога прааналізавалі ў Віцебскай абласной Управе ўнутраных справаў, найбольшая ступень даверу міліцыі  зафіксавана ў Сенненскім (42,6%) і Лепельскім (42,4%) раёнах. Ніжэйшы паказчык – у Шумілінскім раёне, дзе міліцыі давяраюць толькі  28,7% жыхароў.

На афіцыйным сайце віцебскай абласной управы міліцыі з'явілася інфаграма, з якой відаць, ці вялікім даверам карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі ў тым ці іншым рэгіёне.  

Так, у Оршы, за якой традыцыйна замацавалася рэпутацыя крымінальнага горада, міліцыі цалкам давяраюць 35,4% гараджан, але ў Полацку і Наваполацку такіх людзей яшчэ меней – адпаведна  31,4% і  30,6%. Ступень даверу да міліцыі ў трох раёнах Віцебска наступная: Кастрычніцкі раён - 35,9%, Першамайскі раён- 35,6%, Чыгуначны раён- 34,3%.

Што да райцэнтраў, то за сваю бяспеку ў грамадскіх месцах больш за ўсіх упэўнены жыхары Гарадоцкага (68,5%) і Лепельскага (64,9%) раёнаў. Тым часам найбольшы дыскамфорт ад верагоднасці стаць ахвярай злачынства ў грамадскіх месцах  адчуваюць жыхары Талачынскага (45,5%), Дубровенскага (41,0%) раёнаў і горада Полацка (44,1%).

82,8% рэспандэнтаў адзначылі аператыўнасць дапамогі, атрыманай грамадзянамі ад міліцыі. Аднак 4,9% жыхароў вобласці лічаць, што на іх заявы не адрэагавалі ўвогуле.

У сярэднім па Беларусі цалкам давярае  міліцыі 35,3% насельніцтва. У сямі раёнах Віцебшчыны, а таксама ў Полацку і Наваполацку,  гэты паказчык ніжэйшы за сярэдні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства