Разгляд касацыйнай скаргі Валерыя Шчукіна адбудзецца 18 красавіка

2012 2012-04-13T12:40:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchukin_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Шчукін.

Валерый Шчукін.

Праваабаронца ў Віцебскім абласным судзе аспрэчвае рашэнне суду Оршы і Аршанскага раёну, дзе 30 сакавіка яго аштрафавалі за хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Падзеі, за якія суддзя  Тацяна Рыбакова аштрафавала спадара Шчукіна на 34 базавыя велічыні, адбыліся 29 сакавіка ў тым самым будынку аршанскага суду. У той дзень праходзіў  працэс над затрыманымі напярэдадні палітыкамі Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым. Паводле распараджэння абласнога міліцэйскага начальства, суд практычна  зрабілі закрытым – у залу не пускалі ахвотных прысутнічаць, у тым ліку журналістаў. На знак пратэсту спадар Шчукін  заблакаваў праход на трэці паверх, сеўшы ў дзвярах.

Праз пэўны час супрацоўнікі міліцыі сказалі, што пусцяць у судовую залу некалькі чалавек, але Валерыя Шчукіна – не. Замест тлумачэнняў, чаму так, яго затрымалі і на суткі змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Назаўтра праваабаронцу прысудзілі два штрафы – 140 тысяч за хуліганства і 1 мільён 50 тысяч рублёў за непадпарадкаванне  міліцыянтам.

Валеры Шчукін хоча давесці, што суддзя Рыбакова парушыла ягоныя правы, пазбавіўшы дапамогі адваката: той адвакат, з якім ужо была заключана дамова, хадайнічаў аб пераносе судовага пасяджэння на пазнейшы час, бо не меў магчымасці дабрацца з Мінску да Оршы так хутка. Але суддзя хадайніцтва адхіліла, прапанаваўшы Шчукіну іншага адваката, за паслугі якога трэба было зноў заплаціць. На такіх умовах актывіст адмовіўся браць удзел у судовым працэсе. Цяпер ён збіраецца аспрэчыць судовае рашэнне, якое лічыць незаконным.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international