viasna on patreon

Журналіст Радыё Рацыя абскарджвае сваё затрыманне

2012 2012-04-13T12:38:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Скаргу журналіста Радыё Рацыя разгледзіць Мінскі гарадскі суд. Аляксандр Ярашэвіч патрабуе прызнаць незаконным сваё затрыманне на канцэрце руху "Ежа замест бомб" ды адмяніць адміністрацыйнае пакаранне.

24 сакавіка выконваючы рэдакцыйнае заданне карэспандэнт быў затрыманы супрацоўнікамі спецназа ў мінскім клубе "Ё-маё" і абвінавачаны ў брыдкаслоўі. Праз два дні суд пакараў Ярашэвіча штрафам у памеры трох базавых велічыняў.

Гэта рашэнне адразу было абскарджана самім журналістам, які катэгарычна не пагадзіўся з абвінавачаннем.

Аляксандр Ярашэвіч: Я атрымаў ліст ад суда Цэнтральнага раёна, у якім пазначана, што 17 красавіка а 15 гадзіне адбудзецца разгляд маёй скаргі на прысуд суддзі Свістуновай, якая палічыла мяне вінаватым у здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў. Я абскарджваю свой прысуд, бо лічу сваё затрыманне незаконным. Я прыйшоў на канцэрт, каб сабраць інфармацыю пра ініцыятыву “Ежа замест бомб”. Там у грубай форме я быў затрыманы супрацоўнікамі спецназа, пасля чаго вельмі дрэнна са мной абыходзіліся ўжо супрацоўнікі Цэнтральнага РАУСа.

Апрача Аляксандра Ярашэвіча па факце затрымання ў клубе "Ё-маё" беларускія праваабаронцы накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацый.

На дадзены момант Следчы камітэт Беларусі і Мінская гарадская пракуратура праводзіць праверку па факце незаконных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства